УРОК 14
Чаму Бог аб’ядноўвае сваіх служыцеляў у арганізацыю?
1. Для чаго Бог утварыў старажытны Ізраіль?
Бог аб’яднаў нашчадкаў патрыярха Абрагама ў народ і даў ім збор законаў. Ягова назваў гэты народ Ізраілем [Ізраэлем] і даручыў яму захоўваць сапраўднае пакланенне і зберагаць Божыя словы (Псальм 147:19, 20). Дзякуючы гэтаму людзі з усіх народаў маглі атрымаць дабраславенні. Прачытайце Роду 22:18.
Бог абраў ізраільцян, каб яны былі яго сведкамі. Гісторыя старажытнага Ізраіля паказвае, наколькі мудра жыць па Божых законах (Паўторнага Закону 4:6). Такім чынам, назіраючы за ізраільцянамі, людзі з іншых народаў маглі таксама паверыць у сапраўднага Бога. Прачытайце Ісаі 43:10, 12.
2. Чаму Бог аб’яднаў сапраўдных хрысціян у арганізацыю?
З цягам часу Ізраіль страціў прыхільнасць Бога, таму Ягова замяніў яго хрысціянскім сходам (Мацвея 21:43; 23:37, 38). Цяпер замест ізраільцян сведкамі Яговы з’яўляюцца сапраўдныя хрысціяне. Прачытайце Дзеі 15:14, 17.
Ісус арганізаваў сваіх паслядоўнікаў, каб яны прапаведавалі людзям з усіх народаў і дапамагалі ім станавіцца яго вучнямі (Мацвея 10:7, 11; 24:14; 28:19, 20). Сёння, напярэдадні канца гэтага злога свету, прапаведніцкая дзейнасць набыла небывалы маштаб. Упершыню за ўсю гісторыю Ягова аб’яднаў у сапраўдным пакланенні мільёны людзей з усіх народаў (Адкрыццё 7:9, 10). Дзякуючы гэтаму сапраўдныя хрысціяне могуць падбадзёрваць і падтрымліваць адно аднаго. У кожным куточку света яны на сваіх сходах атрымліваюць аднолькавае біблейскае навучанне. Прачытайце Гебраяў 10:24, 25.
3. Як пачалася сучасная гісторыя Сведкаў Яговы?
У 1870-х гадах невялікая група даследчыкаў Бібліі пачала нанава адкрываць ісціны з Божага Слова, якія былі даўно страчаны. Гэтыя людзі зразумелі, што Ісус арганізаваў хрысціянскі сход для пропаведзі весткі пра Царства. Таму яны распачалі сусветную прапаведніцкую дзейнасць. У 1931 годзе яны ўзялі назву Сведкі Яговы. Прачытайце Дзеі 1:8; 2:1, 4, 11; 5:42.
4. Як арганізаваны Сведкі Яговы?
У першым стагоддзі аб хрысціянскіх сходах у розных краінах клапацілася група апосталаў і старэйшын. Гэта была кіраўнічая рада, якая прызнавала, што Ісус — Галава сходу (Дзеі 16:4, 5). Падобным чынам і сёння аб Сведках Яговы ва ўсім свеце дбае Кіраўнічая рада, якая складаецца з вопытных старэйшын. Яна наглядае за філіяламі Сведкаў Яговы, якія перакладаюць, друкуюць і распаўсюджваюць біблейскую літаратуру больш чым на 800 мовах. Так Кіраўнічая рада дае духоўнае настаўленне хрысціянам больш чым у 100 000 сходаў па ўсім свеце. У кожным сходзе мужчыны, якія адпавядаюць біблейскім патрабаванням, служаць старэйшынамі. Яны з любоўю дбаюць аб іншых членах сходу. Прачытайце 1 Пётры 5:2, 3.
Сведкі Яговы аб’яднаны ў арганізацыю, каб прапаведаваць добрую вестку і падрыхтоўваць вучняў Хрыста. Як і апосталы, мы прапаведуем па дамах (Дзеі 20:20). Таксама мы прапануем вывучаць Біблію ўсім, хто шчыра любіць праўду. Але Сведкі Яговы — гэта не проста арганізацыя. Мы сям’я, якая мае пяшчотнага Бацьку. Мы ўсе браты і сёстры, якія клапоцяцца адно аб адным (2 Тэсалонцаў 1:3). Арганізацыя Яговы — самая шчаслівая сям’я на зямлі, бо да яе належаць людзі, якія дагаджаюць Богу і дапамагаюць іншым. Прачытайце Псальм 33:12; Дзеі 20:35.